Rise, O Voices of Rhodesia

Rise, O Voices of Rhodesia
Rise, O Voices of Rhodesia
Вадаспад Вікторыя
Вадаспад Вікторыя
Аўтар слоў Мэры Блум, 1974
Кампазітар Людвіг ван Бетховен, 1824
Краіна Радэзія
Зімбабвэ-Радэзія
Зацверджаны 1974
Адменены 1979

Інструментальная версія

Rise, O Voices of Rhodesia (англ.: Узніміцеся, о галасы Радэзіі) — нацыянальны гімн непрызнаных дзяржаў Радэзія і Зімбабвэ-Радэзія ў 1974-1979.

Неабходнасць стварэння новага гімна з'явілася пасля пераходу да рэспубліканскай формы кіравання ў 1970, паколькі да гэтага моманту Радэзія, хоць і аднабакова абвясціла незалежнасць ад Вялікабрытаніі, але прызнавала брытанскую каралеву Лізавету II сваім суверэнам і выкарыстоўвала каралеўскі гімн God Save the Queen (англ.: Божа, беражы Каралеву). Спачатку была абраная мелодыя - "Ода да радасці" Людвіга ван Бетховена, на напісанне тэксту да якой быў абвешчаны нацыянальны конкурс. Пераможцам яго стала паўднёваафрыканка Мэры Блум з горада Гвела, якая прадставіла сваю прапанову пад назвай Voices of Rhodesia (англ.: Галасы Радэзіі), але потым назва песні змянілася па яе першаму радку.

У 1980 новыя ўлады Зімбабвэ змянілі гімн на Ishe Komborera Africa - пераклад вядомага рэлігійнага гімна на коса Nkosi Sikelel' iAfrika (Пане, дабраславі Афрыку), які таксама з'яўляецца гімнам Танзаніі і часткай гімна Паўднёвай Афрыкі.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy